Паводле слоў дырэктара ўстановы Аляксея Бацюкова, выданні, падобныя да гэтага, у Беларусі сустракаюцца. Такім чынам, гэта не такая рэдкая рэч, як той Статут, што быў набыты раней. Новы набытак музея ўяўляе з сябе перакладное выданне з мовы арыгінала на польскую. Акрамя Статута, у выданні змешчаны таксама “Трыбунал ВКЛ” і “Інструктаж”. Мяркуючы па занатоўках на палях, кніга належыла магілёўскаму шляхціцу Антонію Сабанскаму.
Перш чым трапіць у музей, Статут прайшоў праз шмат рук. Апошні яго ўладальнік — калекцыянер з Кастрамы. Грошы на набыццё рарытэта ахвяраваў Валерый Казакоў, а пра аргагізацыю куплі і перавозкі парупіўся Аляксандр Коган.
Зараз Музей гісторыі горада Магілёва мае новы клопат. Патрэбны грошы, каб набыць фрагмент Скарынавай "Бібліі" (год выдання — 1518-ы; кошт — каля 9 тысяч долараў), “Апостал” Спірыдона Собаля (10 тысяч долараў), карціну В.Бялыніцкага-Бірулі (10 тысяч долараў). Кошт яшчэ аднаго выдання — “Цудоўныя звесткі езуітаў з Беларусі” 1785 года — невядомы, бо кніга была знята з продажу.