Лепшыя ў ахове працы

№ 17 (1091) 27.04.2013 - 04.05.2013 г

Летась Міністэрства культуры, упраўленні і аддзелы культуры мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў правялі агляд-конкурс на лепшую арганізацыю па ахове працы і прафілактыцы траўматызму. Агляд-конкурс спрыяў паляпшэнню ўмоў работы і стана аховы працы на рабочых месцах, якасці інструктажаў, навучання і праверкі ведаў.

У трэцім конкурсным этапе ўзялі ўдзел 38 арганізацый культуры, што перамаглі пад час этапаў у абласцях і ў Мінску. Упраўленне капітальнага будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Міністэрства культуры сумесна з прэзідыумам Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры вызначылі лепшых у чатырох намінацыях.

“Лепшай арганізацыяй культуры камунальнай формы ўласнасці па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму” прызнаны Брэсцкі абласны краязнаўчы музей. “Лепшым аддзелам культуры раённага (гарадскога) выканаўчага камітэта па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму” названы аддзел культуры Кобрынскага райвыканкама. “Лепшым упраўленнем культуры абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму” стала ўпраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама. “Лепшай арганізацыяй культуры рэспубліканскай формы ўласнасці па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму” прызнана Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Адзначаны высокі ўзровень названай работы ў Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы, аддзелах культуры Слуцкага, Гродзенскага, Ельскага райвыканкамаў, Беларускай дзяржаўнай філармоніі, Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, Цэнтралізаванай сістэме дзіцячых бібліятэк Мінска, Гомельскім дзяржаўным цырку, Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі, Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.