Прысмакі да навагодніх і калядных свят

№ 49 (815) 08.12.2007 - 14.12.2007 г

6 снежня адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная навагодняй прадукцыі айчынных вытворцаў кандытарскіх вырабаў. У ёй удзельнічалі начальнік упраўлення каардынацыі развіцця цукровай і кандытарскай галін канцэрна “Белдзяржхарчпрам” В.Камандзіраў і прадстаўнікі СП ААТ “Спартак” і ААТ “Кандытарская фабрыка “Слодыч”.

 /i/content/pi/cult/140/870/Prysmaki49.jpg
Сёлета
салодкія падарункі ад беларускіх вытворцаў здзівяць разнастайнасцю: мяккія цацкі амаль з паўтара кілаграмамі цукерак, рукзакі з прысмакамі вагою 700 грамаў, ну і, канешне, новыя віды падарункавых упаковак пад назвамі “Казачны куфэрак”, “Навагодняя карусель”, “Пінгвін Лулу” і шмат іншага. Беларуская вытворчасць заўсёды сур’ёзна падыходзіла да прапаноў спажыўцоў. Менавіта таму па просьбах пакупнікоў была скарочана колькасць карамелек у навагодніх падарунках.
Акрамя гэтага, было распрацавана каля 50-ці новых гатункаў шакаладнай прадукцыі, якая вырабляецца з натуральных інгрэдыентаў.
Як і раней, не забылі супрацоўнікі кандытарскіх фабрык і аб адраснай рассылцы спецыяльных набораў для дзяцей. Як сказаў прадстаўнік ААТ “Кандытарская фабрыка “Слодыч”, каля 14 тысяч навагодніх падарункаў было накіравана на прадпрыемствы, якія спецыяльна закупляюць ласункі для дзяцей сваіх супрацоўнікаў.
Айчынныя прадпрыемствы турбуюцца і аб знешнім выглядзе прадукцыі: “Мы стараемся, каб наш тавар быў прывабны і знешне, набылі новае абсталяванне для афармлення”, — гаворыць начальнік упраўлення канцэрна “Белхарчпрам” Валянцін Камандзіраў. Само сабою, “Спартак”, “Слодыч”, іншыя фабрыкі прысмакаў будуць пастаўляць сваю прадукцыю не толькі ў крамы сталіцы, але і ў Віцебск, Гомель, Гродна, Магілёў і іншыя гарады краіны. І напрыканцы — самае прыемнае: цэны на кандытарскія вырабы да Новага года падымацца не будуць.

Настасся БЛАГАРЭНКА