"…Мамачкі" ля рэдакцыі

№ 15 (1089) 13.04.2013 - 20.04.2013 г

Кінастудыя "Беларусьфільм" сумесна з расійскімі партнёрамі працягвае здымкі дванаццацісерыйнай стужкі "Вой, мамачкі!", сюжэт якой складаюць гісторыі самых розных жанчын, што ў хуткім часе стануць мамамі.

Літаральна некалькі дзён таму ў будынку, дзе якраз і знаходзіцца рэдакцыя газеты "Культура", праходзілі здымкі адной з серый "…Мамачак". Карэспандэнт "К" даведаўся, над якой з тузіну гісторый працуе група.

/i/content/pi/cult/422/8661/1-1.jpeg

— Зараз мы здымаем сцэну размовы галоўнага рэдактара жаночага часопіса з фатографам, яе мужам, — распавядае рэжысёр-пастаноўшчык Іван Паўлаў. — Гэта жанчына з тых, каму можна пазайздросціць: добры муж, цудоўная работа і доўгачаканае дзіця. Яна не можа стрымліваць эмоцыі ад радасці і дзеліцца самымі патаемнымі момантамі свайго жыцця з суседкамі па палаце. Кадры ў рэдакцыі і на лесвічнай пляцоўцы, над якімі мы працуем зараз, якраз і ёсць тыя шчаслівыя ўспаміны гераіні.

/i/content/pi/cult/422/8661/1-2.jpeg

Асноўныя сцэны фільма здымаюцца ў павільёне кінастудыі, дзе спецыяльна для "…Мамачак" пабудавалі маленькае аддзяленне паталогіі радзільнага дома. Тут ёсць некалькі палат, ардынатарская, сталоўка і фае. Па словах Івана Паўлава, на пачатку работы даводзілася працаваць у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры "Маці і дзіця", што, зразумела, перашкаджала групе ды і сапраўдныя пацыенткі пачувалі нязручнасці. Але, праўда, знайшлося і некалькі смелых будучых мам, якія пагадзіліся паўдзельнічаць у рабоце над серыялам.

На здымках: на пляцоўцы "...Мамачак"

Фота Юрыя ІВАНОВА