Пад час мерапрыемства, якое адбудзецца ў будынку Вялікага тэатра Расіі, будуць разгледжаны такія важныя пытанні, як мультыкультуралізм, выкарыстанне інавацыйных тэхналогій у сферы культуры, роля Савета Еўропы ў культурных працэсах, павышэнне эфектыўнасці супрацоўніцтва, прыцягненне грамадзян у культурнае жыццё краіны і многія іншыя тэмы.
У рамках канферэнцыі, як мяркуецца, адбудуцца асобныя сустрэчы міністраў культуры краін СНД і славянскіх дзяржаў. Напрыканцы мерапрыемства будзе прынята сумесная заява ўсіх удзельнікаў канферэнцыі.
Н.П.