Фота плюс...

№ 14 (1088) 06.04.2013 - 13.04.2013 г


/i/content/pi/cult/421/8640/2-2.jpeg

У праграме І Міжнароднага свята-фестывалю "Лялькі над Нёманам" 10 — 13 мая ў Гродне возьмуць удзел беларускія лялечнікі з Брэста, Віцебска, уласна Гродна, Магілёва, а таксама трупы з Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны. Паказы пройдуць на асноўнай і камернай сцэнах абласнога тэатра лялек, малой сцэне абласнога драмтэатра.

/i/content/pi/cult/421/8640/2-3.jpeg

Доўжыцца прыём заявак на конкурс плаката патрыятычнай тэматыкі пад дэвізам “Тое, што нас аб’ядноўвае”. Да ўдзелу ў ім запрашаюцца мастакі і дызайнеры, у тым ліку — з шэрагаў творчай моладзі. Конкурс праводзіцца Міністэрствам культуры, Акадэміяй мастацтваў пры ўдзеле Саюза мастакоў і Саюза дызайнераў.

/i/content/pi/cult/421/8640/2-4.jpeg

17 — 18 мая ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Максіма Горкага распачнецца Сезон беларускай драматургіі. Першай п'есай, якую пабачаць гледачы, стане "Экзекутар" Аляксея Дударава паводле гогалеўскага "Рэвізора" ў пастаноўцы мастацкага кіраўніка трупы Сяргея Кавальчыка.