— У 2012 годзе было паказана на 14% больш спектакляў, чым, напрыклад, у 2005-м. За мінулы год тэатральныя пастаноўкі наведала каля 2 мільёнаў гледачоў;
— Беларускі тэатр штогод абнаўляецца 140 новымі пастаноўкамі, чвэрць з іх — на беларускай мове;
— Беларускія гледачы па-ранейшаму аддаюць перавагу драматычным і музычным тэатрам: 65,5% усіх наведвальнікаў. Самы папулярны тэатр — Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета. На яго сцэне ў 2012 годзе было паказана 458 спектакляў, канцэртаў, творчых вечароў, якія наведалі 254 тысячы гледачоў;
— У Беларусі дзейнічае 8 тэатральных фестываляў: "Белая вежа" ў Брэсце, "Панарама", Фестываль тэатраў лялек, Форум тэатральнага мастацтва "ТэАRТ", "Калядны оперны форум" у Мінску, "M.@art.кантакт" у Магілёве, Фестываль нацыянальнай драматургіі імя Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску;
— Летась на развіццё тэатра з дзяржаўнага бюджэту было выдзелена больш за 138 мільярдаў беларускіх рублёў. У 2013 годзе плануецца выдаткаваць не меншую суму;
— Трэцяя Нацыянальная тэатральная прэмія пройдзе восенню 2014-га. Па словах Уладзіміра Карачэўскага, гэты час спатрэбіцца на дэталёвую распрацоўку Палажэння, падрыхтоўку пастановак і пошук новага фармату самой прэміі…