Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў была створана больш за 20 гадоў таму. У яе складзе — 13 творчых суполак. Асноўная задача канфедэрацыі — абарона творчых, сацыяльна-эканамічных інтарэсаў і аўтарскіх правоў дзеячаў нацыянальнай культуры і мастацтваў.
Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў падкрэсліў у час пасяджэння, што дзейнасць канфедэрацыі павінна быць скіравана на павышэнне статуса творчых работнікаў, на ўзаемадзеянне дзяржавы і творчых саюзаў для далейшага развіцця краіны.
Уладзімір Пракапцоў адзначыў важнасць каардынацыі агульных захадаў творчых суполак па ўмацаванні сучаснага нацыянальнага мастацтва.
У красавіку запланавана правядзенне калегіі Міністэрства культуры па праблемах дзейнасці беларускіх творчых саюзаў.