Пераможныя крокі маладосці

№ 48 (814) 01.12.2007 - 07.12.2007 г

З высокага дрэва з цікавасцю паглядае на гледачоў падлетак у джынсах, красоўках... ды з крыламі за спіной — менавіта так выглядае сучасны “Анёл” на думку мінчанкі Ліны Філіповіч. Побач — фальклорны дзядок віцябчанкі Кацярыны Варанцовай спявае “Восеньскую калыханку для бусліка”, дабрадушнае парасё цягне мяхі з млына ў керамічным “Казачным горадзе” Аляксандры Яромінай з Горак, ды расплываюцца, бы зімовыя ўзоры на вокнах, марозна-пунсовыя гуашавыя “Архідэі” случанкі Алены Левановіч.

 /i/content/pi/cult/139/855/Peramozhnyja-kroki1.jpg

Марыя Белякова (1989 г.н.). “Сонца”. 2007 г.

Так з уласцівай маладосці дёрзкасцю, наіўнасцю, схільнасцю да эксперыментаў у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” заявілі аб сабе стыпендыяты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі — тыя, хто ў будучым можа вызначаць айчыннае выяўленчае мастацтва. Арганізатарамі выступілі Міністэрства культуры РБ, спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, Беларускі дзяржаўны інстытут праблем культуры, Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў.
Выніковая рэспубліканская выстаўка хоць і традыцыйная, аднак штогод незвычайная, бо пастаянна адкрывае новыя імёны. Гэтым разам у цэнтры Мінска прадстаўлена восемдзесят работ маладых творцаў ва ўзросце ад 13-ці да 31 года. У экспазіцыі суседнічаюць жывапіс, графіка, скульптура, дызайн, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. А з лёгкай рукі навучэнцаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Ганны Гарбачэўскай, Ірыны Бышкінай, Настассі Юркевіч і Іллі Падалкі ўпершыню з’явілася мастацкая фатаграфія.
У адным памяшканні склалася выразная палітра ўсіх рэгіёнаў Беларусі. Разам з партрэтамі, пейзажамі прадстаўнікоў такіх масцітых навучальных устаноў, як гімназія-каледж мастацтваў імя І.Ахрэмчыка, Беларуская акадэмія мастацтваў, Мінскае мастацкае вучылішча імя А.Глебава, заяўлены яскравыя работы выхаванцаў мастацкіх школ Салігорска, Слуцка, Горак, Бабруйска, Баранавічаў, Рэчыцы, Барысава, вёскі Шашкі Стаўбцоўскага раёна. Нароўні са спецыялізаванымі мастацкімі ўстановамі пазначыліся Віцебскі педагагічны універсітэт, Віцебскі тэхналагічны універсітэт, Беларускі педагагічны універсітэт імя М.Танка.
— Як бачыце, моладзь займаецца творчасцю не толькі ва ўстановах Міністэрства
 /i/content/pi/cult/139/855/Peramozhnyja-kroki2.jpg
Алена Леановіч (1989 г.н.). “Архідэі”. 2007 г.
культуры. Гэта значыць, што ў нас цэласная, завершаная сістэма дзяржаўнага эстэтычнага выхавання, — адзначыла на адкрыцці старшыня спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі Наталля Аўдзеева.
Своеасаблівай “разыначкай” экспазіцыі, па словах Наталлі Пятроўны, з’яўляецца і тое, што збіраў экспанаты для выстаўкі колішні лаурэат фонду Павел Лявонаў. Таленавіты мастак зараз з’яўляецца выкладчыкам гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.Ахрэмчыка, і ўжо яго вучань Аляксандр Сакалоў услед за настаўнікам стаў стыпендыятам фонду.
Падчас адкрыцця кожны ўдзельнік атрымаў каталог, у якім прадстаўлены ўсе выставачныя работы.
Між іншым, многія з іх з’яўляюцца пераможцамі міжнародных конкурсаў. У сувязі з гэтым член мастацка-экспертнага савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта РБ па падтрымцы таленавітай моладзі, прарэктар па навуковай рабоце Беларускай акадэміі мастацтваў Міхась Баразна выказаў пажаданне, каб настаўнікі накіроўвалі юных талентаў на адлюстраванне ў сваіх творах не толькі сучаснікаў-падлеткаў, палявых кветак ці любімых бабуль, але і помнікаў архітэктуры, каб за мяжой праз палотны маладых даведваліся пра беларускую культуру, якой стыпендыяты ў хуткім часе будуць служыць.

Настасся ПАНКРАТАВА
Фота аўтара