"Апостал" за "Статутам…"

№ 11 (1085) 16.03.2013 - 23.03.2013 г

Музей гісторыі горада Магілёва распачаў збор сродкаў для набыцця двух старадрукаў: Фрагмента "Бібліі" Францыска Скарыны (1518 г.) і "Апостала" Спірыдона Собаля (1632 г.).

Старадрукі належаць замежным калекцыянерам. Выданне Скарыны ўладальнік ацэньвае ў суму каля 9 тысяч долараў, "Апостал" — на тысячу долараў больш.

На просьбу карэспандэнта "К" паведаміць, як ідзе збор грошай, дырэктар музея Аляксей Бацюкоў адказаў: "Штосьці каментаваць зарана, бо справа толькі распачалася". Між тым, пэўныя сумы ў беларускіх рублях ужо паступілі на дабрачынны рахунак.

Нагадаем, што дзякуючы спонсарскай дапамозе Музеем гісторыі горада Магілёва ўжо набыты каштоўныя старадрукі: "Статут Вялікага Княства Літоўскага" (1588 г.) і "Вялікае мастацтва артылерыі" Казіміра Семяновіча (1676 г.).

П.В.