Старадрукі належаць замежным калекцыянерам. Выданне Скарыны ўладальнік ацэньвае ў суму каля 9 тысяч долараў, "Апостал" — на тысячу долараў больш.
На просьбу карэспандэнта "К" паведаміць, як ідзе збор грошай, дырэктар музея Аляксей Бацюкоў адказаў: "Штосьці каментаваць зарана, бо справа толькі распачалася". Між тым, пэўныя сумы ў беларускіх рублях ужо паступілі на дабрачынны рахунак.
Нагадаем, што дзякуючы спонсарскай дапамозе Музеем гісторыі горада Магілёва ўжо набыты каштоўныя старадрукі: "Статут Вялікага Княства Літоўскага" (1588 г.) і "Вялікае мастацтва артылерыі" Казіміра Семяновіча (1676 г.).
П.В.