Дарагія жанчыны! Калегі, сяброўкі!

№ 10 (1084) 09.03.2013 - 16.03.2013 г

У гэты дзень, калі ўступае ў свае правы новая вясна, Цэнтральны камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў культуры віншуе вас з цудоўным святам — Днём жанчын!

Вы ва ўсе часы ўвасабляеце сабой жыццесцвярджальную сілу кахання і мацярынства, мудрасць, працавітасць, прыгажосць, дабрыню, пяшчоту, накіраванасць да міру і стваральнасці.

/i/content/pi/cult/417/8523/1-1.jpeg

Няхай жа ваш розум, вопыт, спагада і самаадданасць заўсёды будуць ацэнены і запатрабаваны. Жадаем вам моцнага здароўя, неўвядальнай маладосці і невычэрпнай бадзёрасці духу. Любові вам, павагі і падзякі ад родных і блізкіх, сяброў і калег. І няхай у вашых сэрцах заўсёды пануе вясна!

З павагай, Старшыня ЦК Беларускага прафсаюза работнікаў культуры Наталля АЎДЗЕЕВА