Стужка Сяргея Лазніцы прыняла ўдзел у конкурснай праграме мінулагодняга Канскага кінафестывалю, атрымала шэраг прызоў, у тым ліку Гран-пры ММКФ “Лістапад”. Гэты поспех і ўклад у яго беларускага боку не застаўся незаўважаным кінакрытыкамі ды журналістамі выданняў з розных еўрапейскіх краін, якія нязменна адзначаюць высокі мастацкі ўзровень і актуальную кінамову стужкі Сяргея Лазніцы.
Так, найбуйнейшыя газеты Францыі “Лё Фігаро” і “Лё Монд” надрукавалі матэрыялы на аснове інтэрв’ю французскага журналіста Жака Мандэльбаума з Сяргеем Лазніцам. У сваіх матэрыялах Мандэльбаум адзначыў, что Лазніца стаў вядомым майстрам дзякуючы сваім работам у галіне кіно “Шчасце маё” і “У тумане”, якія былі прызнаны на Канскім фестывалі ў 2010-м і 2012 гадах. У апісанні французскімі выданнямі апошняй кінастужкі прыводзіцца: “Падзеі фільма адбываюцца ў акупаванай Беларусі”, у іх паказваецца “партызанская барацьба”.
У публікацыях уплывовых французскіх газет адзначаецца, што фільм “У тумане” атрымаў шэраг узнагарод кінафестываляў, у тым ліку ў Маскве, Анапе, Благавешчанску, Арэнбургу (Расія), Ерэване (Арменія), Адэсе (Украіна) і Польшчы. Асабліва адзначаецца поспех, з якім прайшла прэм’ера стужкі на Міжнародным кінафестывалі “Лістапад” у Мінску ў мінулым годзе. Падкрэсліваецца, што “зала, разлічаная на 1 200 месцаў, была перапоўнена, месцаў не хапала, і гледачы стаялі на прыступках”. У інтэрв’ю Сяргей Лазніца падзяліўся ўласным пунктам погляду на экранізацыю ў кінематографе тэмы вайны, правёў аналіз свайго творчага працэсу і крыху распавёў пра планы на будучыню. Рэжысёр адзначыў, што ваенная тэматыка яго хвалюе, і таму наступная карціна будзе прысвечана трагічным падзеям, якія звязаны са знішчэннем у гады вайны яўрэяў у Бабіным Яры.
Выхад карціны “У тумане” ў міжнародны кінапракат суправаджаўся таксама публікацыямі ў спецыялізаваных ды грамадска-палітычных выданнях Расійскай Федэрацыі, Чэшскай Рэспублікі, Вялікабрытаніі, Германіі ды іншых еўрапейскіх краін, у якіх нязменна адзначаўся высокі мастацкі і вытворчы ўзровень фільма з удзелам беларускіх кінематаграфістаў.
На здымку: кадр з фільма "У тумане".