Анімацыя: плюс шэсць

№ 9 (1083) 02.03.2013 - 09.03.2013 г

Шэраг цікавых анімацыйных стужак для дзяцей сёлета плануе выпусціць Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм". У прыватнасці, зараз у вытворчасці знаходзіцца пяць мультфільмаў. Яшчэ шэсць праектаў толькі рыхтуюцца да рэалізацыі.

Так, неўзабаве беларуская малеча зможа ўбачыць працяг серыялаў "Рыбка па імені Нельга-4" Аляксандра Ленкіна, "Пра дзяўчынку Жэню-3" Таццяны Жыткоўскай, мультфільм "Мышка" Уладзіміра Пяткевіча, "Казкі старога піяніна. Шапэн" Ірыны Кадзюковай, анімацыйную стужку "Гусятніца з калодзежа" Ірыны Тарасавай. Акрамя таго, як ужо паведамляла "К", у лютым была завершана праца над першай беларускай поўнаметражнай анімацыйнай карцінай "Прыгоды Несцеркі" рэжысёра Ігара Волчака.

Сёлета супрацоўнікі Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" плануюць распачаць працу над такімі мульцікамі, як "Песня жаўрука" Таццяны Кубліцкай, "Ронда-капрычыоза" Ігара Волчака, "Рыбка па імені Нельга-5" Аляксандра Ленкіна, "Пра вала" Яўгена Надточыя, "Хруша" Уладзіміра Пяткевіча, а таксама калектыўны праект "Аповесць мінулых гадоў-6".

К.А.