У прыватнасці, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка прызначыў рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Юрыя Бондара, які раней працаваў першым прарэктарам гэтай установы.
Юрый Бондар падкрэсліў, што перад ВНУ стаяць у ліку асноўных тры задачы: аптымізацыя тэрмінаў навучання, арыентацыя на практычную падрыхтоўку маладых спецыялістаў і іх размеркаванне ў рэгіёны Беларусі. Рэктар БДУКіМ зазначыў таксама, што летась 72 працэнты выпускнікоў універсітэта былі размеркаваны ў вобласці краіны для працы ў арганізацыях сацыяльна-культурнай сферы.
Асаблівая ўвага ва ўніверсітэце, дадаў рэктар, будзе надавацца развіццю фізкультуры. Ва ўстанове рыхтуецца сучасная база для спартыўнага развіцця студэнтаў: адмысловая пляцоўка, спартыўна-культурны цэнтр.