Асоба Леаніда Шчамялёва, жывапіс якога з’явіўся шматвымерным люстэркам беларускай выяўленчай культуры апошніх сарака гадоў, дала добрую нагоду прааналізаваць сучасныя складаныя мастацкія працэсы ды іх метадалагічныя асновы з новага пункта гледжання. У гэты кантэкст таксама ўваходзяць праблемы развіцця інфраструктуры мастацкіх працэсаў і арт-менеджменту у дзяржаўных музейных установах.
У пасяджэнні “круглага стала” прымалі ўдзел вядомыя мастацтвазнаўцы, культуролагі, крытыкі, музейшчыкі, журналісты, галерысты і г. д. Падрабязна аб дыскусіях пра сучасны арт-працэс — у бліжэйшых нумарах “К”.