Быхаў рыхтуецца да Дня пісьменства

№ 8 (1082) 23.02.2013 - 02.03.2013 г

У Быхаве, які вызначаны сёлетняй сталіцай Дня беларускага пісьменства, пачалася падрыхтоўка да правядзення гэтай маштабнай рэспубліканскай акцыі. У рамках апошняй адбудуцца работы як па добраўпарадкаванні гарадской тэрыторыі, так і па рамонце шэрагу аб’ектаў сацыякультурнай сферы.

Як паведамляе з Быхава наш спецыяльны карэспандэнт Яўген Рагін, які выехаў туды ў камандзіроўку, з панядзелка будаўнікі зоймуцца рамонтам Быхаўскага раённага цэнтра культуры. Напачатку ў гэтай установе будзе даведзена да ладу спартыўная зала. На аб’екце запланавана задзейнічаць рабочых з Магілёўскага філіяла будаўнічай арганізацыі "Лаўсанбуд".

/i/content/pi/cult/415/8462/1-6.jpeg

Пасля завяршэння рамонту ў РЦК работы распачнуцца ў мясцовым кінатэатры "Радзіма". Не забудуцца і на некалькі аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны райцэнтра — мясцовыя замак і сінагогу, на якіх таксама плануецца шэраг рамонтна-аднаўленчых работ.

Да Дня пісьменства пройдуць яшчэ і пярэбары мясцовага Гісторыка-краязнаўчага музея на новае месца жыхарства. Ён размесціцца ў рэканструяваным старадаўнім будынку былой Быхаўскай гімназіі.

Падрабязна аб працэсе падрыхтоўкі райцэнтра да свята — у наступным з бліжэйшых нумароў газеты.