Пад час святкавання 75-годдзя Гомельскай вобласці, 25 студзеня, у аграгарадку “Кругавец-Калініна” Добрушскага раёна пасля грунтоўнай рэканструкцыі адбылося ўрачыстае адкрыццё Сельскага дома культуры. У аграгарадку пражывае каля тысячы чалавек, таму падзея сталася адной са знакавых у гісторыі паселішча.
Рэканструкцыя ўстановы распачалася ў 2008 годзе. На будаўніча-мантажныя і аддзелачныя работы са сродкаў абласнога бюджэту было накіравана больш за мільярд рублёў.
У Кругавец-Калінінскім СДК працуе восем клубных фарміраванняў, у тым ліку пяць дзіцячых. Іх наведвае больш за шэсцьдзясят вяскоўцаў. Тут неўзабаве размесціцца і сельская бібліятэка з кніжным фондам больш чым у 11 тысяч экзэмпляраў. 520 аграгарадоцкіх чытачоў застануцца задаволены новымі ўмовамі бібліятэчнага абслугоўвання.
Рыгор КОЗЫРАЎ, начальнік аддзела культуры Добрушскага райвыканкама
На здымку: Новы СДК у аграгарадку “Кругавец-Калініна” адкрываюць намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гомельскага аблвыканкама Наталля Дзегялевіч і старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Барсякоў.