Адзначаны Айчынай

№ 3 (1077) 19.01.2013 - 25.01.2013 г

Ордэнамі і медалямі былі ўзнагароджаны прадстаўнікі медыцыны, культуры, сілавых структур ды іншых сфер. Адпаведныя ўказы 16 студзеня падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта паведаміла Прэс-служба беларускага Лідара.

Сярод узнагароджаных медалём "За працоўныя заслугі" — загадчык аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Нацыянальнай бібліятэкі Таццяна Яроха.

Медаля Францыска Скарыны, у прыватнасці, удастоены намеснік дырэктара па творчай рабоце Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Валянціна Кандрацьева, артыстка вышэйшай катэгорыі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага Вераніка Пляшкевіч.

Ганаровае званне "Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь" прысвоена вядучаму майстру сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага Аксане Лясной, ганаровае званне "Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь" — выкладчыку Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Эдуарду Кучынскаму, ганаровае званне "Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь" — дырэктару Нацыянальнай бібліятэкі Раману Матульскаму, бібліёграфу першай катэгорыі сектара абслугоўвання Нацыянальнай бібліятэкі Таццяне Рошчынай.