Экспанаты з шэрагу культавых пабудоў маюць зноў стаць храмамі. Для гэтага аднаўляюцца іх інтэр’еры і сакральнае начынне. Для дадзенага музея гэта справа новая, бо раней тут аднаўлялася ўнутраная прастора толькі гаспадарчых пабудоў і жытла. Пасля завяршэння рэстаўрацыйных работ ды стварэння экспазіцыі інтэр’ераў цэрквы будуць асвечаны, і святары пачнуць праводзіць тут набажэнствы. Праўда, пытанне гэта не простае: для яго вырашэння трэба выканаць шэраг юрыдычных працэдур. Зараз яно — на стадыі рэалізацыі.
Рэстаўрацыя цэркваў яшчэ ідзе, а ахвотных вянчацца ў музеі ўжо процьма. Дырэктар музея Святлана Лакотка кажа, што гэткі інтэрактыў вымагае перагляду звыклых поглядаў на музейную справу, але, безумоўна, надасць скансену большую прыцягальнасць.
Асвячэнне храмаў пройдзе у адпаведнасці з канонам, і тыя, хто будуць тут вянчацца ці хрысціць дзяцей, могуць быць упэўнены, што ўсё адбываецца ў сапраўднай святыні.