Праваслаўным хрысціянам Беларусі

№ 1 (1075) 05.01.2013 - 12.01.2013 г

Дарагія суайчыннікі! Ад усёй душы віншую вас са светлым святам Ражджаства Хрыстовага. На працягу больш чым двух тысячагоддзяў мільёны людзей з радасцю і надзеяй звяртаюць свае мысленныя погляды да гэтай падзеі, якая стала пераломным момантам у духоўным жыцці чалавецтва. Евангельскія ідэалы служаць для нас непарушным маральным законам, які пабуджае здзяйсняць велікадушныя ўчынкі і пераўтвараць навакольны свет. Ражджаство не выпадкова з’яўляецца адным з самых любімых святаў на беларускай зямлі. Бо Праваслаўная царква заўсёды была побач з народам, адыграла важную ролю ў станаўленні дзяржаўнасці і фарміраванні характару беларусаў. І сёння яна з’яўляецца нашым надзейным памочнікам у сацыяльным служэнні, справах міласэрнасці і асветы. Няхай жа гэтыя цудоўныя зімовыя дні прынясуць у вашы дамы і сем’і згоду і ўзаемаразуменне, росквіт і дабрабыт, словы любові і дзіцячы смех. Няхай ззянне ражджэсцвенскіх зорак увесь год натхняе вас на добрыя справы і стваральную працу ў імя роднай Беларусі. Здароўя, радасці, поспехаў і шчасця вам, дарагія сябры. З Ражджаством! Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА 7 студзеня 2013 года