На манеце — “Легенда пра бусла”

№ 47 (813) 24.11.2007 - 30.11.2007 г

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь 20 лістапада 2007 г. выпусціў у абарачэнне першыя памятныя манеты новай серыі “Беларускія народныя легенды” — “Легенда пра бусла”:

 /i/content/pi/cult/138/826/Na manece1.jpg
срэбную — наміналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 33,62 г, дыяметрам 38,61 мм; медна-нікелевую — наміналам 1 рубель, масай 15,50 г, дыяметрам 33,00 мм.
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет — рыфлёная.
На пярэднім баку манет размешчаны: уверсе — рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, у цэнтры — на фоне сімвала вечнага руху — кола калаўрота, якое пераходзіць у структуру гадавых колаў на зрэзах дрэва, — стылізаваная выява сілуэтаў буслоў і элементаў беларускага народнага арнаменту; унізе — год чаканкі (на срэбнай — і проба сплаву); па крузе — надпісы: у верхняй частцы — РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ, у ніжняй — 20 РУБЛЁЎ (на срэбнай) і 1 РУБЕЛЬ (на медна-нікелевай).
На адваротным баку манет размешчаны: у цэнтры — стылізаваная выява бусла, крылы якога ўверсе змыкаюцца; унутры крылаў — зоркі, месяц у форме скручанай змяі і жаба, якая ўтварае сузор’е; на сілуэце бусла — элементы беларускага народнага арнаменту; унізе па крузе — надпіс: ЛЕГЕНДА ПРА БУСЛА.
Манеты адчаканены: срэбная — якасцю “пруф”, медна-нікелевая — “пруф-лайк”. Тыраж срэбнай і медна-нікелевай манет — па 5000 штук.
Памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне, з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.

Упраўленне інфармацыі
Нацыянальнага банка РБ