Акцыя і прафілактыка

№ 49 (1071) 08.12.2012 - 15.12.2012 г

Днямі завяршылася рэспубліканская акцыя “Не прапальвай сваё жыццё!”, скіраваная на папярэджанне пажараў і гібелі людзей з прычыны неасцярожнага карыстання агнём.

Як вядома, у Беларусі больш чым палова загаранняў у жылых дамах адбываецца з-за незатушаных цыгарэт. Ахвярамі гэтых пажараў становяцца дваццаць працэнтаў ад агульнай колькасці тых, хто гіне ў агні. Кардынальна змяніць гэтую трывожную сітуацыю можна толькі пры ўмове, што кожны курэц будзе ўсведамляць асабістую адказнасць за жыцці блізкіх людзей. Менавіта для таго, каб паведаміць пра небяспеку такіх паводзін, і ладзілася падобная рэспубліканская акцыя.

Праходзіла яна ў чатыры этапы цягам усяго лістапада. У ёй прымалі ўдзел актывісты, студэнты, работнікі раённых і гарадскіх аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. Так, юныя выратавальнікі раздавалі ўлёткі, праводзілі гутаркі з людзьмі ў грамадскім транспарце, на аўтобусных прыпынках, у прамысловых прадпрыемствах, ліцэях, ВНУ, ліцэях, каледжах, а таксама ў гандлёвым цэнтры “Сталіца”.

Пад час фінальнага мерапрыемства ў “Сталіцы” была зладжана канцэртная праграма. У ёй прынялі ўдзел актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў, калектывы мастацкай самадзейнасці і артысты.

Таццяна БЫЧАНОК, спецыяліст групы прапаганды і навучання Савецкага РАНС г. Мінска