“Садружнасць”

№ 49 (1071) 08.12.2012 - 15.12.2012 г

Дубровеншчына: новы праект

15 снежня ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці, у рамках інавацыйнага праекта, у Якубоўскім культурна-спартыўным цэнтры адбудзецца Раённы фестываль нацыянальных культур “”Садружнасць”.

Як распавялі “К” у мясцовым аддзеле культуры, у фэсце прымуць удзел прадстаўнікі васьмі нацыянальнасцей, якія пражываюць на тэрыторыі раёна. А гэта, акрамя беларусаў, рускіх, украінцаў ды палякаў, яшчэ і армяне, азербайджанцы, татары ды прадстаўнікі некаторых іншых нацыянальнасцей.

У праграме раённага мерапрыемства — выстаўкі народнай творчасці, нацыянальных касцюмаў і лялек, фотаэкспазіцыя, а таксама выстаўка-дэгустацыя кулінарных страў тых народнасцей, што пражываюць у Дубровенскім раёне.

Завершыцца мерапрыемства гала-канцэртам, у якім прымуць удзел нацыянальныя і фальклорныя калектывы раёна, а таксама асобныя самадзейныя артысты.

Ю.Ч.