Нягледзячы на тое, што ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў Мінску праводзіцца капітальны рамонт, супрацоўнікі ўстановы падрыхтавалі цікавую праграму для аматараў творчасці паэта, у тым ліку — літаратурна-музычную імпрэзу "З Максімам — да зор…", у якой прымуць удзел вядомыя дзеячы беларускай культуры і мастацтва. Імпрэза адбудзецца 10 снежня ў Літаратурным музеі іншага творцы — Янкі Купалы.
А ў дзень нараджэння класіка нашай літаратуры ў скверы каля Нацыянальнага тэатра оперы і балета адбудзецца мітынг з прамовамі і ўрачыстае ўскладанне кветак да помніка Максіму Багдановічу.
К.А.