— Найважнейшая наша задача — гэта захаваць рэшткі Касцельнай вежы, — распавёў навуковы кіраўнік аб’екта Сяргей Друшчыц. — Паводле зробленага не так даўно экспертнага заключэння, яе стан — папраўдзе пагрозлівы. Адна з прычын небяспекі — падземныя воды, што знаходзяцца ў нетрах гары. Намі быў распрацаваны праект умацавання грунтоў, і вось, цяпер ён рэалізуецца…
Услед за гэтым, руіна вежы будзе ўмацавана спецыяльнай металічнай канструкцыяй, якая стабілізуе рэшткі на час правядзення кансервацыйных работ. Яе падрыхтоўка ўжо вядзецца.
— Спадзяёмся, што цягам наступнага года вежа будзе цалкам закансервавана і пераўтворыцца ў "трывалую руіну", — распавёў Сяргей Друшчыц.
Фота Юрыя ІВАНОВА