Пра здароўе

№ 48 (1070) 01.12.2012 - 08.12.2012 г

Сусветны дзень барацьбы са СНІДам, як вядома, адзначаецца штогод 1 снежня.

Як распавяла “К” начальнік аддзела маркетынгу РУП “Беларускі відэацэнтр” Алеся Жорнікава, кінаарганізацыя даволі даўно працуе над вытворчасцю сацыяльных фільмаў. І адна з галоўных тэм, якія ўзнімаюцца ў падобных стужках, — прафілактыка ВІЧ/СНІД.

/i/content/pi/cult/402/8185/1-2.jpeg

Цяпер "Белвідэацэнтр" здымае стужку пад рабочай назвай “Антыснід” (рэжысёр — Мікіта Пінігін). Завяршыць здымкі плануецца ўжо ў сярэдзіне снежня.

— Падобныя карціны сацыяльнай тэматыкі запатрабаваны ў нашай краіне заўсёды, — заўважыла Алеся Жорнікава. — Іх набываюць у нас абласныя сістэмы кінавідэапракату, як, дарэчы, і копіі стужак — для распаўсюджвання сярод кінатэатраў свайго рэгіёна. Такія фільмы дэманструюцца, часцей за ўсё, ва ўстановах культуры ды адукацыі і, зразумела, скіраваны ў асноўным на маладзёжную аўдыторыю…