Паколькі тэма была вызначана як "Музычнае мастацтва — крыніца развіцця беларуска-расійскіх творчых сувязей", гэты аспект быў адным з асноўных на абмеркаванні.
Наступны "круглы стол" па вылучэнні на прэмію адбудзецца ў Мінску.
А на мінулым тыдні ў Культурнай сталіцы Беларусі — Нясвіжы прайшоў "круглы стол" "Прэмія Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва 2013 — 2014. Старт кампаніі па вылучэнні твораў на прэмію".
У ім бралі ўдзел прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, Экспертнай рады па прэміях Саюзнай дзяржавы, творчых саюзаў Беларусі і Расіі.
На абмеркаванні выказвалі меркаванні пра неабходнасць звярнуць увагу на маладых аўтараў, чые творы могуць быць канкурэнтаздольнымі. Удзельнікам "круглага стала" падалася слушнай думка аб стварэнні кінахронікі прэміі Саюзнай дзяржавы і наданне прэміі знакавага імя, якое спрыяла б яе папулярнасці сярод шырокай грамады. Саюз пісьменнікаў Беларусі плануе вылучыць на прэмію творы Георгія Марчука, Саюз дызайнераў Беларусі бачыць намінантам Уладзіміра Цэслера, а Беларускі саюз кінематаграфістаў — работы аніматараў і дакументалістаў. Беларускі саюз мастакоў будзе вылучаць на прэмію аднаго з мастакоў-класікаў.