Ён ахапіў усё рэгіёны краіны. Сем сем’яў, што трапілі ў суперфінал, прадстаўляюць Пінск, Полацк, Гомель, Масты, Магілёў, Мінск і Жодзіна.
Канкурсанты змагаліся ў намінацыях "Творчая сям’я", "Маладая сям’я", "Спартыўная сям’я", "Сямейная дынастыя", "Радавод". Яны мусілі прадставіць прэзентацыю, хатняе заданне "Сем шчаслівых дзён 2012 года" і прайсці конкурс-сюрпрыз.
Сем’і, якія трапілі ў суперфінал, належаць да розных сацыяльных груп і прафесій. А вось сталіцу прадстаўлялі людзі творчыя: сям’я музыкантаў Равенскіх.