Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, Інстытут культуры Беларусі, а таксама згаданы тэатр.
— Правядзенне падобных справаздачных канцэртаў, — кажа Расіта Галябовіч, сакратар Савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, — вельмі важная падзея не толькі для кожнага з яго ўдзельнікаў, але і для ўсёй краіны. Мы маем магчымасць назіраць, як развіваецца наша мастацтва, куды рушыць таленавітая моладзь, якія новыя вяршыны яна скарае. Для юных музыкантаў, танцораў, прадстаўнікоў іншых відаў мастацтва, што займаюцца ў навучальных установах сферы культуры, такія паказы таксама дэманструюць планку, на якую трэба арыентавацца, дапамагаюць ацаніць лепшыя дасягненні.
У лютым у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі ўжо праходзіў канцэрт, які з’яднаў прадстаўнікоў акадэмічнай музыкі: мы пачулі лепшыя оперныя галасы, віртуозных інструменталістаў, якія ў розныя гады адзначаліся фондам. Цяперашні канцэрт будзе скіраваны да эстраднага мастацтва. Сярод яго ўдзельнікаў — такія знакамітыя спевакі, як лаўрэат шматлікіх міжнародных конкурсаў Пётр Ялфімаў, Інга Кісялёва, нашы юныя зорачкі Лідзія Заблоцкая, Крысціна Святлічная, Аляксандра Няхай, Маша Новік, Міша Ліла і многія іншыя. Будуць у канцэрце і джазавыя нумары. Ахоплены і рэгіёны. З Мазыра, да прыкладу, прыедзе цыркавая студыя "Арэна". Убачаць гледачы і нумары сучаснай харэаграфіі…