Як звычайна, пленэр падзяляўся на два этапы. Першы праходзіў у Тульскай вобласці Расіі, другі — у нас на Магілёўшчыне. З кожнага пленэру папаўняюцца фонды Магілёўскага мастацкага музея.
Выстаўка, дзе прадстаўлены пленэрныя работы за перыяд з 1996-га па 2012 год, працуе зараз у Гомелі — у Карціннай галерэі Гаўрылы Вашчанкі.
Экспануюцца 42 творы мастакоў з Беларусі, Украіны, Расіі, Літвы, Малдовы, Польшчы і Аўстрыі. Асаблівасцю магілёўскіх пленэраў з’яўляецца тое, што мастакі з года ў год натхняюцца аднымі і тымі ж краявідамі, але работы атрымліваюцца розныя — па стылістыцы, па настроі, па філасофіі.
У магчымасці параўнаць наш погляд на сваё і чужы на наша — цікавасць гэтай экспазіцыі.
П.В.