Ахалтэкінцы ў цырку

№ 46 (1068) 17.11.2012 - 24.11.2012 г

21 лістапада ў Віцебску распачнецца юбілейны, ХХV Міжнародны фестываль сучаснай харэаграфіі. Ён збярэ прадстаўнікоў 15 краін свету: Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Кіпра, Кітая, Літвы, Нарвегіі, Польшчы, Расіі, Украіны, Францыі, Швейцарыі, Эстоніі, Японіі і, вядома, Беларусі.

Дамоўленасць пра гастролі была дасягнута пад час пасяджэння Міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве.

Коні Ахалтэкінскай пароды, на якіх выступаюць артысты, лічацца нацыянальным сімвалам Туркменістана. Выява ахалтэкінца нават змешчана на Дзяржаўным гербе краіны.

У прэс-службе Белдзяржцырка нам паведамілі, што ў наступным годзе гастролі ў Туркменістан ладзяць у адказ беларускія цыркачы. Кіраўніцтва нашай установы імкнецца захаваць, а дзе трэба — аднавіць кантакты, якія існавалі ў савецкі час. Цяпер беларусы выступаюць у маскоўскім Цырку Юрыя Нікуліна — у міжнароднай праграме, дзе сабраны цыркачы постсавецкіх краін нашы артысты таксама выступаюць у Францыі, Італіі, Малайзіі, Японіі.