Канцэпцыя “...Веды”

№ 45 (1067) 10.11.2012 - 17.11.2012 г

Экспазіцыя “Палескай веды” пабудавана на прадметах, не такіх ужо і рэдкіх у іншых музеях Беларусі. Справа тут у іншым: сама канцэпцыя гэтага незвычайнага музея выклікае незабыўнае ўражанне і яшчэ раз дэманструе вядомую аксіёму пра тое, што няма тых праектаў, якія было б немагчыма раскруціць.

Апошнім пунктам другога дня выязной рэдакцыі журналістаў “К” сталася наведанне Мазырскага музея народнай культуры “Палеская веда”.

Плынь жыцця, прадстаўленая ў музеі “Палеская веда”, пачынаецца з нараджэння, праходзіць праз усе этапы жыцця чалавека,  а заканчваецца сыходам у іншы свет.

/i/content/pi/cult/399/8091/5-4.jpeg

Здаецца, нічога асаблівага. Але дзякуючы прадстаўленай сімволіцы, палескаму каларыту, акцэнтам на пэўных абярэгах, традыцыях ды знаках музей вылучаецца з шэрагу “тыповых” ды “будзённых”. І наведаць яго хочацца яшчэ. Чым не рэальны вынік крэатыўнага падыходу да развіцця музейнай справы?

/i/content/pi/cult/399/8091/5-5.jpeg

Завяршыўся ж гэты насычаны падзеямі дзень на мурах Мазырскага замчышча. Натуральна, прадстаўленыя тут драўляныя пабудовы не прэтэндуюць на гістарычную адпаведнасць. Ды тое, па словах начальніка аддзела культуры райвыканкама Ірыны Міронычавай, і не патрабавалася. Галоўная ідэя — у іншым: стварыць цікавы антураж для месцічаў і гасцей Мазыра, даць ім магчымасць палюбавацца краявідамі горада з Замкавай гары, адпачыць, наведаць кафэ. Ідэя спрацавала на ўсе сто. Доказам таму — і вялікая наведвальнасць Мазырскага замчышча, і тое, што сюды пастаянна заязджаюць вясельныя картэжы для фотасесій…

Карацей кажучы, новы культурны аб’ект арганічна “ўпісаўся” ў гарадскі ландшафт, што і патрабавалася. А далейшае яго развіццё — тэма для асобнага артыкула…