Конкурс: плюс два месяцы

№ 45 (1067) 10.11.2012 - 17.11.2012 г

Творчы конкурс на стварэнне надмагільнага помніка Міхаілу Савіцкаму працягваецца. На дадзеным этапе ніводны з прадстаўленых праектаў журы не задаволіў, хоць і было адзначана, што некаторыя пластычныя ідэі можна прыняць за аснову.

У большасці праектаў, аднак, сутнасць творчасці мастака выяўляецца праз атрыбуты прафесіі: палітру, мальберт, пэндзлі.

Арыгінальнага вырашэння вымагае і само асяроддзе, у якім мае паўстаць помнік. Калі ён будзе занадта высокі, дык перакрые іншыя надмагіллі, і ў першую чаргу — Уладзіміра Мулявіна: вялікі музыкант і вялікі мастак пахаваны побач. А занадта нізкі помнік будзе мала заўважны.

На выпраўленне памылак, што выявіліся на дадзеным этапе творчага спаборніцтва, і распрацоўку новых ідэй удзельнікам конкурсу адведзена яшчэ два месяцы.

П.В.