У большасці праектаў, аднак, сутнасць творчасці мастака выяўляецца праз атрыбуты прафесіі: палітру, мальберт, пэндзлі.
Арыгінальнага вырашэння вымагае і само асяроддзе, у якім мае паўстаць помнік. Калі ён будзе занадта высокі, дык перакрые іншыя надмагіллі, і ў першую чаргу — Уладзіміра Мулявіна: вялікі музыкант і вялікі мастак пахаваны побач. А занадта нізкі помнік будзе мала заўважны.
На выпраўленне памылак, што выявіліся на дадзеным этапе творчага спаборніцтва, і распрацоўку новых ідэй удзельнікам конкурсу адведзена яшчэ два месяцы.
П.В.