"...Восень" Турава

№ 43 (1065) 27.10.2012 - 03.11.2012 г

З 25 па 31 кастрычніка ў Магілёве праходзіць кінатыдзень “Тураўская восень”, прысвечаны памяці слыннага рэжысёра, народнага артыста СССР, народнага артыста Беларус Віктара Турава.

Магілёўцы ганарацца сваім славутым земляком і дбаюць пра тое, каб традыцыйная “Тураўская восень” збірала як мага больш прыхільнікаў ягонай творчасці.

Сёлетні фэст адкрыўся паказам фільма “Праз могілкі”, які рашэннем UNESCO ўнесены ў Спіс ста лепшых фільмаў свету пра вайну. Завершыць жа кінатыдзень вечар “Віктар Тураў. Выявіць сябе і час”, у якім маюць удзельнічаць народны артыст Беларусі Генадзь Гарбук, аператар, кіназнаўца Канстанцін Рэмішэўскі, акцёр, старшыня Беларускага саюза кінематаграфістаў Віктар Васільеў, дачка майстра — кінарэжысёр Алена Турава, ягоны сын Арцём і тыя, хто ведаў класіка экрана ў дзяцінстве ды юнацтве.

З нагоды “Тураўскай восені” Віктар Васільеў дзеліцца сваімі меркаваннямі пра класіка нашага кінематографа.

— Гэта не рэгіянальная падзея, — кажа ён. — Віктар Тураў — вялікі рэжысёр, якому належыць шэраг кінашэдэўраў. Ягоная творчасць запатрабаваная і сёння, яго фільмы збіраюць гледачоў. Віктар Цімафеевіч пакінуў пасля сябе не толькі творчую спадчыну, але і вучняў, якія доўжаць ягоную працу…