Ідэя пра Нясвіж

№ 43 (1065) 27.10.2012 - 03.11.2012 г

Сведчаннем прыхільнага стаўлення Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі да айчыннай культуры станецца прэзентацыя лепшых распрацовак праекта “Сто ідэй для Беларусі”, якая адбудзецца ў рамках чарговага Злёту актыву маладзёжных атрадаў аховы правапарадку Міншчыны.

У прыватнасці, удзельнікі Злёту пазнаёмяцца з праектам “Нясвіж.by: новая гісторыя старога горада” — інфармацыйна-пазнаваўчым інтэрнэт-парталам, які ў інтэрактыўнай форме распавядае пра гісторыю і сучаснасць сёлетняй Культурнай сталіцы краіны.

Варта адзначыць, што над праектам працавалі навучэнцы Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа — актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.