Танцуюць — усе!

№ 43 (1065) 27.10.2012 - 03.11.2012 г

На пачатку кастрычніка ўраган нанёс шкоду полацкаму Сафійскаму сабору. Было знесена 300 квадратных метраў даху ад агульнай плошчы ў 600. Днямі завяршыліся аварыйна-рамонтныя работы.

Такім чынам, фестываль “Званы Сафіі”, канцэртнай пляцоўкай якога з’яўляецца сабор, распачнецца ў запланаваны тэрмін — 28 кастрычніка. У дырэкцыі Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка нам паведамілі, што дах давялося аднавіць цалкам — усе 600 квадратных метраў, бо што стыхія не знесла, тое сапсавала.

Заменены кроквы, у сабора — новае металічнае дахавае пакрыццё. Між тым, доўжацца раней запланаваныя рамонтна-будаўнічыя работы ўнутры будынка і звонку. Ідзе замена вокнаў, удасканальваецца водазліўная сістэма, рамантуюцца фасады.

Полацкая Сафія даўно служыць канцэртнай залай, але дагэтуль не мае адпаведнай названай функцыі вентыляцыі. Будзе вырашана і гэтае пытанне.