Беларусь у маім сэрцы

№ 34 (1056) 25.08.2012 - 31.08.2012 г

Грамадска-культурная акцыя “Беларусь у маім сэрцы” завершыцца 21 верасня гала-канцэртам у Мінску. Як паведамілі ў Міністэрстве культуры краіны, мерапрыемства адбудзецца ў “Мінск-Арэне”, а ўдзел у ім возьмуць вядомыя айчынныя майстры мастацтваў.

Завяршэнню акцыі будуць папярэднічаць маштабныя гала-канцэрты ва ўсіх абласных цэнтрах краіны. Так, 17 жніўня артыстаў беларускай эстрады шчыра віталі ў Гродне. Запланаваны таксама гала-канцэрты ў Магілёве (1 верасня), Віцебску (7 верасня), Брэсце (8 верасня) і Гомелі (14 верасня).

Варта нагадаць, што акцыя “Беларусь у маім сэрцы” з лютага бягучага года ладзіцца ва ўсіх рэгіёнах краіны. За гэты час у вялікіх і малых гарадах рэспублікі выступілі заслужаныя артысткі Беларусі Іна Афанасьева і Ірына Дарафеева, Беларускі дзяржаўны ансамбль народнай музыкі “Свята”, ансамблі “Сябры” і “Верасы”, Нацыянальны акадэмічны народны аркестр імя І.Жыновіча, артысты Маладзёжнага тэатра эстрады ды многія іншыя калектывы і выканаўцы.