Гранд Легран

№ 45 (811) 10.11.2007 - 16.11.2007 г

Знакаміты французскі кампазітар, піяніст, спявак і аранжыроўшчык Мішэль Легран, якому сёлета споўнілася 75 гадоў, зноў у Беларусі. У 1994-м ён быў старшынёй Міжнароднага конкурсу маладых эстрадных выканаўцаў на “Славянскім базары ў Віцебску”. А сёння, 10 лістапада, выступіць у Палацы Рэспублікі разам з Прэзідэнцкім аркестрам Беларусі, які сёлета святкуе сваё 5-годдзе.

 /i/content/pi/cult/136/785/Legran2.jpg
Напярэдадні Мішэль Легран даслаў Прэзідэнцкаму аркестру Беларусі свае ноты — уверцюру да фільма “Шэрбурскія парасончыкі”. Менавіта гэты фільм, што быў зняты ў 1964 годзе, і дасюль застаецца “візітоўкай” знанага маэстра. І гэта прытым, што Мішэль Легран з’яўляецца аўтарам музыкі больш чым да 200 фільмаў, а таксама безлічы твораў у розных жанрах.

— Для нашага маладога калектыву, — расказаў мастацкі кіраўнік Прэзідэнцкага аркестра Беларусі Віктар Бабарыкін, — быў вялікі гонар атрымаць ад такога сусветна вядомага кампазітара і музыканта рукапіс яго партытуры. Прапанаваны нам твор, у якім сабраны ўсе музычныя тэмы з фільма, доўжыцца 30 хвілін і даволі складаны для выканання. Акрамя таго, мы падрыхтавалі яшчэ некалькі твораў Мішэля Леграна. Сам жа ён прыязджае з жонкай — арфісткай. Разам з ім едуць і іншыя музыканты, з якімі ён выступіць як джазавы піяніст.
— І павіншуе вас з 5-годдзем?
— Юбілей аркестра мы адсвяткуем асобным канцэртам 7-га снежня.

Надзея БУНЦЭВІЧ