Уся музыка Беларусі

№ 34 (1056) 25.08.2012 - 31.08.2012 г

У Заслужаным калектыве Рэспублікі Беларусь “Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь” паведамілі: аркестр распачаў 26-ы канцэртны сезон.

Гэта адбылося 24 жніўня ў Салігорску. Выступленне калектыву было прымеркавана да Дня шахцёра.

Як запэўнівае нязменны мастацкі кіраўнік аркестра, народны артыст Беларусі Міхаіл Фінберг, чарговы сезон будзе, як і заўжды, насычаным на самыя разнастайныя культурныя падзеі. Дзякуючы ўдзелу ў шматлікіх фестывалях, што адбываюцца цягам года ў беларускіх гарадах, музыканты здолелі распавесці ці не ўсю гісторыю айчыннай музыкі…

Па словах галоўнага адміністратара аркестра Веры Пікалавай, 1 верасня калектыў Міхаіла Фінберга выступіць на Мазырскім нафтапераапрацоўчым заводзе, а 7 верасня прыме ўдзел у традыцыйным Фестывалі камернай і духоўнай музыкі “Тураў-2012”.

Чарговая знакавая музычная падзея — Міжнародны джазавы фестываль, што адбудзецца ў Мінску. Апрача таго, аркестр зоймецца падрыхтоўкай да чарговага Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне.

Наш кар.