Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Другая Нацыянальная тэатральная: што і каго?
У тэатраў і творчых саюзаў ёсць крыху менш за месяц, каб вызначыцца, што і каго вылучыць на Другую Нацыянальную тэатральную прэмію. Тэрміны наступныя. 1 верасня завершыцца прыём заявак. З 12 лістапада на розных сталічных пляцоўках, як і летась, будуць паказаны папярэдне адабраныя лепшыя спектаклі. Нарэшце, 19 лістапада плануецца падвесці вынікі: адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання. Пракаменціраваць некаторыя арганізацыйныя моманты правядзення гэтага галоўнага тэатральнага конкурсу краіны пагадзілася галоўны спецыяліст упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Вікторыя Куксянкова.
Апгрэйд для музея
“Я — шлях, якому век няма спакою…”: Янка Купала — у 3D-фармаце
Чаму перамог Гарлахвацкі?
“Вінцікі” і буфанада ў адным механізме паводле Тэатра-студыі кінаакцёра
Чатыры жыцці Веры Ермалаевай
Мастачка з племені “амазонак духу”
Форвард Селяшчук
Геніяльнае чуццё знакамітага мастака: пра сябра ўспамінае Уладзімір Савіч
Чаму падзеяй становіцца фота кубачка кавы?
Беларуская фатаграфія: правілы гульні на “птушыных правах” або "вялікія крокі" з раз'яднанасцю?
“Першы крок зроблены”
На мінулым тыдні Міністэрства культуры краіны паведаміла СМІ, што па даручэнні Кіраўніка дзяржавы была распачата праца па стварэнні музея народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры адчыняць на базе лецішча творцы ў “Ждановічах-6” Мінскага раёна. 27 ліпеня прынята пастанова ўрада, у адпаведнасці з якой лецішча бясплатна перададзена Ірынай Міхайлаўнай Быкавай ва ўласнасць дзяржавы. Цягам 2012 — 2014 гадоў будуць праведзены капітальны рамонт дома Васіля Быкава з прыстасаваннем пад музей, а таксама добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі. Адначасова па даручэнні Прэзідэнта супрацоўнікі Музея гісторыі беларускай літаратуры вядуць навуковую апрацоўку архіва і асабістых рэчаў пісьменніка, якія знаходзяцца ў ягонай кватэры і на лецішчы. Менавіта гэтыя прадметы і дакументы складуць аснову экспазіцыі музея літаратара, што мяркуецца адкрыць да 90-годдзя з дня нараджэння класіка.
Беларускія амазонкі Сярэднявечча
“Версаль”, зарослы хмыззём, або 300 кіламетраў ад Нясвіжа да Міра
З вялікай літары “К”
Канец ліпеня прынёс сумную навіну. З жыцця раптоўна, у няпоўныя пяцьдзясят два, пайшоў Аляксандр Колбышаў. Верыць у тое не хочацца: кінарэжысёр, акцёр і сцэнарыст пакінуў нас і беларускае кінамастацтва на піку жыццёвых і творчых магчымасцей.

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

2016 - Год культуры

Далей
© 2007 - 2019 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»