Былі аб’яўлены тры намінацыі: “Моцнай дружбай мы сільныя”, “Нам гэты свет завешчана берагчы”, “Будучыня — вачыма юных”. Падвядзенне вынікаў конкурсу адбылося ў Віцебскай дзіцячай мастацкай школе № 1. Пераможцы атрымалі прызы Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы і Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі.
Але ў выйгрышы засталіся ўсе наведвальнікі выстаўкі. Дзеці прыходзілі разам з бацькамі, на прэзентацыі чыталі вершы пра Беларусь, у тым ліку ўласнага сачынення. Нават выступалі з цыркавымі нумарамі! Адначасова ў школе працавалі “Майстэрні чараўнікоў”, і кожны ахвотны мог пры дапамозе выкладчыкаў зрабіць сабе сувенір на памяць.
— Мы вельмі рады такому супрацоўніцтву, — адказаў на мае пытанні дырэктар школы Міхаіл Кліменка. — Сапраўды, чаму на “Славянскім базары ў Віцебску” ў цэнтры ўвагі аказваюцца толькі юныя спевакі? Трэба ахопліваць розныя мастацкія схільнасці дзяцей. Праз год да нас абяцалі далучыцца юныя рысавальшчыкі з Узбекістана. Таму конкурс, упэўнены, пашырыцца…