Да Бібліі Шагал звяртаўся ўсё жыццё. Дадзеныя адбіткі датуюцца 1967 годам і з’яўляюцца 24-мі асобнікамі з накладу ў 35. Раней твораў славутага земляка ў НММ не было. Цяпер, дзякуючы “Белгазпрамбанку”, які падарыў гэтыя аркушы скарбніцы, у музеі пакладзены пачатак шагалаўскай калекцыі.
З гэтай нагоды куратар імпрэзы — вядучы навуковы супрацоўнік аддзела замежнага мастацтва ўстановы Святлана Пракоп’ева — паведаміла, што супрацоўніцтву музея з банкам дадзены добры старт, і яно мусіць мець працяг. Прынамсі, гаворка пра гэта вядзецца.
Пасля афіцыйнай цырымоніі перадачы шагалаўскіх аркушаў — прэм’ера дакументальнага фільма “Марк Шагал. Нерэальная рэальнасць”. Каб шагалаўскія ўгодкі пакінулі след у гісторыі, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла спецыяльны канверт з маркай. Гашэнне адбудзецца ў часе згаданых мерапрыемстваў.