Запал і "...Кадрыля"

№ 28 (1050) 14.07.2012 - 20.07.2012 г

Адзінаццацігадовая мінчанка Жэня КЛЯПІЦКАЯ вучыцца ў сталічнай гімназіі № 61, спевамі займалася ў вакальнай студыі “Мікст”, а да конкурсу яе рыхтуе знакамітая артыстка і выкладчыца Вольга Вронская. Ну а сама Жэня свае педагагічныя здольнасці ўдасканальвае, займаючыся выхаваннем маленькага ёркшырскага тэр’ера:

/i/content/pi/cult/386/7667/2-5.jpeg- Яго завуць Арчы, 16 чэрвеня яму споўніўся годзік. Я яго вельмі люблю!

- Я так разумею, гэта быў падарунак да Дня нараджэння. А пасля выступленняў што табе дораць: кветкі ці шакаладкі?

- І тое, і тое. Але ўсё ж часцей - кветкі. Мне ўвогуле вельмі падабаецца, калі людзі апладзіруюць. Значыць, ім спадабалася.

- А чаго чакаеш ад конкурсу? Таксама апладысментаў?

- Хачу набыць карысны вопыт і эмацыйны запал. Галоўнае - нават не прыз, а каб тваё выступленне спадабалася гледачам. Я буду спяваць для іх "Вясёлую кадрылю" Віктара Цямнова на словы Алега Лявіцкага і "Беларусь" Уладзіміра Сукалінскага. Касцюмы мне прыдумала дызайнер Жанна Калтакова. Яны мне вельмі падабаюцца!..

Матэрыялы паласы падрыхтавалі

Юрый ІВАНОЎ (фота)

 

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"