- Яго завуць Арчы, 16 чэрвеня яму споўніўся годзік. Я яго вельмі люблю!
- Я так разумею, гэта быў падарунак да Дня нараджэння. А пасля выступленняў што табе дораць: кветкі ці шакаладкі?
- І тое, і тое. Але ўсё ж часцей - кветкі. Мне ўвогуле вельмі падабаецца, калі людзі апладзіруюць. Значыць, ім спадабалася.
- А чаго чакаеш ад конкурсу? Таксама апладысментаў?
- Хачу набыць карысны вопыт і эмацыйны запал. Галоўнае - нават не прыз, а каб тваё выступленне спадабалася гледачам. Я буду спяваць для іх "Вясёлую кадрылю" Віктара Цямнова на словы Алега Лявіцкага і "Беларусь" Уладзіміра Сукалінскага. Касцюмы мне прыдумала дызайнер Жанна Калтакова. Яны мне вельмі падабаюцца!..
Матэрыялы паласы падрыхтавалі
Юрый ІВАНОЎ (фота)