Пра край неба

№ 28 (1050) 14.07.2012 - 20.07.2012 г

Імя Лізы МУРАЎЁВАЙ ужо добра вядомае не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Навучэнка Мінскай гімназіі № 22, выхаванка Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя Уладзіміра Мулявіна, яна ў свае адзінаццаць гадоў стала ўжо лаўрэатам ажно 14-і конкурсаў. Так што сёлетні конкурс “Славянскага базару ў Віцебску” можа лічыцца для яе юбілейным.

/i/content/pi/cult/386/7666/2-4.jpeg- Я вельмі хацела трапіць на "Славянскі базар..." - вядома, не гледачом. Штогод сачыла за конкурсам па тэлебачанні, старалася, вучылася, каб прайсці, нарэшце, гэты адбор.

- А што будзеш на конкурсе спяваць? Тое ж, што і на адборачным туры ў Маладзёжным тэатры эстрады?

- Так. Мне вельмі падабаюцца гэтыя песні. Адна з іх - "Неба цераз край" Уладзіміра Калесніка, а другая - "Кветка-папараць" майго любімага выкладчыка Святланы Стацэнка на словы Ірыны Сусленка. Галоўнае - не хвалявацца! І тады ўсё абавязкова атрымаецца. Гэта я хачу пажадаць не толькі сабе, але і ўсім удзельнікам конкурсу.

- А чым яшчэ захапляешся, акрамя спеваў?

- Танцамі. І тэнісам. А яшчэ люблю падарожнічаць. пераважна за межамі нашай краіны.

- На конкурсы ці ў адпачынак?

- І першае, і другое. Але адпачываць усё ж лепш. Разам з мамай і татам...

 

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"