- Я вельмі хацела трапіць на "Славянскі базар..." - вядома, не гледачом. Штогод сачыла за конкурсам па тэлебачанні, старалася, вучылася, каб прайсці, нарэшце, гэты адбор.
- А што будзеш на конкурсе спяваць? Тое ж, што і на адборачным туры ў Маладзёжным тэатры эстрады?
- Так. Мне вельмі падабаюцца гэтыя песні. Адна з іх - "Неба цераз край" Уладзіміра Калесніка, а другая - "Кветка-папараць" майго любімага выкладчыка Святланы Стацэнка на словы Ірыны Сусленка. Галоўнае - не хвалявацца! І тады ўсё абавязкова атрымаецца. Гэта я хачу пажадаць не толькі сабе, але і ўсім удзельнікам конкурсу.
- А чым яшчэ захапляешся, акрамя спеваў?
- Танцамі. І тэнісам. А яшчэ люблю падарожнічаць. пераважна за межамі нашай краіны.
- На конкурсы ці ў адпачынак?
- І першае, і другое. Але адпачываць усё ж лепш. Разам з мамай і татам...