Золата за — “Грышына”

№ 28 (1050) 14.07.2012 - 20.07.2012 г

Беларуская карціна “Золата Грышына” перамагла ў намінацыі “Вернасць алімпійскім ідэалам” Міжнароднага фестывалю спартыўнага кіно і тэлебачання ў расійскім Якуцку.

Створаная на "Белвідэацэнтры", стужка рэжысёра Аляксея Раковіча і сцэнарыста Сяргея Лісічкіна распавядае пра аднаго беларуса - уладальніка найвышэйшых узнагарод Зімовых Алімпійскіх гульняў.

Фестываль у Якуцку праходзіў у рамках форуму "Расія - спартыўная дзяржава", у якім удзельнічала каля 16 тысяч спартсменаў. Яго міжнародная кіна- і тэлепраграма сабрала амаль 150 работ з Расіі, ЗША, Італіі, Германіі, Францыі, Украіны, Узбекістана, В'етнама, Ірана, Балгарыі, Японіі ды іншых краін, у тым ліку - Беларусі.

У беларускай карціне-пераможцы "Золата Грышына" паказаны няпросты шлях да галоўнай у жыцці алімпійскай перамогі, які давялося прайсці аднаму з лепшых фрыстайлістаў свету, - беларусу Аляксею Грышыну.

С.А.