Створаная на "Белвідэацэнтры", стужка рэжысёра Аляксея Раковіча і сцэнарыста Сяргея Лісічкіна распавядае пра аднаго беларуса - уладальніка найвышэйшых узнагарод Зімовых Алімпійскіх гульняў.
Фестываль у Якуцку праходзіў у рамках форуму "Расія - спартыўная дзяржава", у якім удзельнічала каля 16 тысяч спартсменаў. Яго міжнародная кіна- і тэлепраграма сабрала амаль 150 работ з Расіі, ЗША, Італіі, Германіі, Францыі, Украіны, Узбекістана, В'етнама, Ірана, Балгарыі, Японіі ды іншых краін, у тым ліку - Беларусі.
У беларускай карціне-пераможцы "Золата Грышына" паказаны няпросты шлях да галоўнай у жыцці алімпійскай перамогі, які давялося прайсці аднаму з лепшых фрыстайлістаў свету, - беларусу Аляксею Грышыну.
С.А.